Зорка сусветнай велічыні

Сёлета адзначаецца 225-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага паэта Адама Міцкевіча. Ён па праву мяркуецца песняром Беларусі, бо ўсе персанажы і сюжэты яго твораў цалкам прысвечаны нашай краіне.

Супрацоўнікамі аддзела абанемента да гэтай падзеі арганізавана юбілейная кніжна-ілюстрацыйная выстава “Адам Міцкевіч і сусветная культура”. Прапанаваная падборка літаратуразнаўчых прац і ўласных твораў аўтара пазнаёміць с постаццю, жыццём, творчай дзейнасцю, сябрамі і сучаснікамі Міцкевіча, а ілюстрацыйны матэрыял дапаможа візуалізаваць яго знешнасць, радавое дрэва, імгненні жыцця і трапныя выказванні пісьменніка.

Адам Міцкевіч імкнуўся зазірнуць у сэрцы простых людзей і адлюстраваць жывы дух народнага светаразумення. Такая спроба была здзейснена ім у кнігах: “Пан Тадэвуш”, “Гражына”, “Конрад Валенрод”, “Дзяды”. Зборнікі і асобнікі бессмяротных паэм, санетаў і вершаў творцы розных гадоў выдання занялі пачэснае месца на выставе.

Асаблівую ўвагу заслугоўвае багата ілюстраванае народным мастаком Беларусі Васілём Шаранговічам выданне “Пан Тадэвуш” (Мінск, “Беларусь”, 2018). Напісаная геніяльнай рукой паэта-патрыёта паэма “Пан Тадэвуш” – мастацкая энцыклапедыя жыцця Беларусі канца XVII – пачатку XIX стст., якая вучыць нас любіць сваю Радзіму.

Дапаўняе экспазіцыю літаратура, прысвечаная малой радзіме Адама Міцкевіча – Навагрудчыне, якую ён бязмерна любіў і ўслаўляў у многіх сваіх творах. Энцыклапедыі і фотаальбомы не толькі прадэманструюць жывапісныя пейзажы, але і раскрыюць малазнаёмыя факты з гісторыі горада, навагрудскага Дома-музея Міцкевіча і змешчаных у ім экспанатаў, сярод якіх асабістыя рэчы паэта (гадзіннік, акуляры).

Запрашаем наведаць выставу “Адам Міцкевіч і сусветная культура” па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.