Спартыўны гонар Гродзеншчыны

Да завяршэння ІІ Гульняў краін СНД Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 25 упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па Гродзенскай вобласці згодна з пагадненнем наведала бібліятэку. Для гасцей сектар рэгістрацыі чытачоў зладзіў тэматычнае мерапрыемства “Спартыўны гонар Гродзеншчыны”.

Сустрэча ўключыла ў сабе агляд біяграфіі і гісторыі дасягненняў такіх зорак спорту, як цяжкаатлет Аляксандр Курловіч, гандбаліст Андрэй Барбашынскі і кідальнік молата Іван Ціхан. Прыклад алімпійскіх прызёраў паказаў, што важна з поўнай адданасцю займацца любімай справай, памятаць пра родных і блізкіх, якія заўсёды падтрымаюць і дапамогуць. Гісторыі жыцця чэмпіёнаў вучаць клапаціцца пра будучыню маладога пакалення і сваёй краіны.

Таксама ўдзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць пазнаёміцца з тэматычнай экспазіцыяй “Время ярких спортивных побед”, арганізаванай у аддзеле абанемента да знакавай спартыўнай падзеі. Бібліятэкары расказалі аб гісторыі ўзнікнення і значэнні ІІ Гульняў краін СНД, відах спорту і гарадах, дзе праходзілі Гульні, аб лагатыпе, талісмане і слогане і, канешне, азнаёмілі прысутных з цікавымі выданнямі аб спартыўным гонары нашай краіны.