Увага! Праводзім лета з кнігай

Лета. Якім яму быць? Разам з абласной бібліятэкай прапануем зрабіць яго КНІЖНЫМ!

З 1 чэрвеня ў дзіцячым філіяле стартаваў традыцыйны конкурс летняга чытання.

Правілы конкурсу простыя: прачытаць за лета не менш за 30 кніг з фондаў дзіцячага філіяла, садзейнічаць рэкламе конкурсу ў сацыяльных сетках, запаўняць “чытацкі маршрут” і атрымліваць задавальненне ад кніг на працягу летніх канікул.

У гэтым годзе мы шукаем пераможцаў у наступных намінацыях:

  • “Малодшая чытацкая ліга” (удзельнікі ўзроставай катэгорыі да 6 гадоў);
  • “Сярэдняя чытацкая ліга” (удзельнікі ўзроставай катэгорыі 7-10 гадоў);
  •  “Старэйшая чытацкая ліга” (чытачы ўзроставай катэгорыі 11-15 гадоў);
  •  “Мы чытаем усёй сям’ёй ” (пераможцы вызначаюцца па сумарнай колькасці кніг, прачытаных сям’ёй: мамай, татам, сёстрамі і братамі).
  • Разам з вамі мы таксама знойдзем “Вернага сябра” бібліятэкі, “Прыхільніка роднай літаратуры” і “Летняга INSTAмарафонца”.

Запрашаем да ўдзелу ў Конкурсе і да садзейнічання папулярызацыі праз сацыяльную сетку Інстаграм: размяшчайце на асабістых старонках свае фотаздымкі з кнігамі і адзначайце: #кніжнаелета2023 #летоикнига2023, @detskiy_book_center, @grodnolib.

Таксама мы вітаем творчыя здольнасці нашых чытачоў, таму запрашаем падрыхтаваць працу (малюнак, аплікацыю, калаж) у любой тэхніцы па прачытаным кнігам у фармаце А3.

Запрашаем прыняць удзел у чытацкім марафоне “ЛЕТА І КНІГА-2023”.

Прыходзьце да нас па адрасе: вул. Савецкая, 25.

Яшчэ навіны: