Творы, што кранаюць душу

“Дыялог з беларускай літаратурай” – менавіта пад такой назвай арганізавана кніжная выстава ў аддзеле абанемента да Сусветнага дня пісьменніка. На паліцах прадстаўлена ўся літаратурная разнастайнасць роднай краіны: ад класічных твораў да фантастычных і прыгодніцкіх раманаў сучаснасці.

Асобнае месца на выставе адведзена сучасным беларускім літаратарам: традыцыяналістам і авангардзістам, якія пашыраюць колы мастацкіх кірункаў. Кожны з беларускіх творцаў вызначаецца самабытнасцю і непаўторнасцю. Сярод усяго суквецця талентаў найбольш папулярнымі з’яўляюцца гістарычныя раманы Юрыя Татарынава і Леаніда Дайнейкі, прыгодніцкія дэтэктывы Мікалая Чаргінца і Віктара Праўдзіна, любоўныя раманы Вольгі Маслюковай і Ліны Багданавай. Але не застаюцца без увагі і кнігі іншых празаікаў і паэтаў Беларусі, якія таксама можна знайсці на экспазіцыі.

На “Дыялог з беларускай літаратурай” бібліятэкары запрашаюць ў аддзел абанемента: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.