Кнігі для пакалення NEXT

Аддзел абанемента рады прадставіць чарговую літаратурную экспазіцыю “Кнігі для пакалення NEXT” у рамках моладзевага праекта “Чытаем, вучымся, дасягаем поспеху” з цыклу выстаў “Літаратура без вокладкі”.

На паліцах выставы сабраны кнігі, якія былі і застаюцца самымі запатрабаванымі сярод чытачоў любога ўзросту. Такіх аўтараў, як Рэмарк Э., Хэмінгуэй Э., Брэдберы Р., Остэн Дж., Роулінг Дж. і інш., можна па праве лічыць пісьменнікамі, аб’яднаўшымі пакаленні X-Y-Z. Іх тэксты ўвабралі ў сябе пазачасавыя актуальныя тэмы і праблемы, што заўсёды хвалююць розумы людзей.

Акрамя бестсэлераў мастацкай літаратуры на экспазіцыі можна знайсці кнігі вядомых аўтараў – Фрома Э., Фрэйда З., Ялома І., Кіёсакі Р. і інш. – па псіхалогіі і філасофіі, а таксама навукова-папулярныя выданні, якія будуць карысны ўсім, хто зацікаўлены ў налажванні ўласнага жыцця і самарэалізацыі.

Яркай украпінай на выставе выступаюць цытаты з прадстаўленых твораў і выказванні аўтараў, здольныя натхніць на прачытанне той ці іншай кнігі.

Азнаёміцца з кнігамі для пакалення NEXT можна ў аддзеле абанемента па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.