105 гадоў – газеце “Звязда”

9 жніўня 2022 года адзначае свой 105-гадовы юбілей адна са старэйшых газет Беларусі – “Звязда”. Выданне асвятляе пытанні і праблемы грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця краіны, дзейнасць праваахоўных органаў, парламента і ўрады краіны, прафсаюзаў, партый і арганізацый, міжнароднае, спартыўнае жыццё.

Газета “Звязда” – шматграннае выданне са сваім непаўторным стылем паспяхова злучае традыцыі і сучасныя тэхналогіі, што адпавядае часу і пажаданням чытачоў.

Сектар перыядычных выданняў прапануе вашай увазе відэаролік “Родная газета на роднай мове”, прысвечаны перыядычнаму выданню.

А больш падрабязна пазнаёміцца з нумарамі газеты “Звязда” з 1950 года запрашаем у Гродзенскую абласную навуковую бібліятэку імя Я.Ф. Карскага.

Даведкі па тэлефоне: 71-89-43.