Цудоўныя словы паэзіі

19 мая ў аддзеле мастацтва прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Цудоўныя словы паэзіі…” для савета ветэранаў ААТ “ГроднаАзот”. Галоўнай дзеючай асобай вечара стаў член Саюза пісьменнікаў Беларусі Іваноўскі Мікалай Пятровіч. На сустрэчу з таленавітым паэтам прыйшло шмат гасцей – прыхільнікаў яго творчасці, дарагіх сэрцу людзей.

Мікалай Пятровіч пазнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з гісторыяй свайго жыцця і творчасці. З душэўнай цеплынёй паэт прачытаў вершы аб родным краі, каханні, прыродзе. Таксама прагучалі творы, прысвечаныя 77-годдзю Вялікай Перамогі. Усіх прысутных вельмі зацікавілі яго гумарыстычныя вершы, якія выклікалі шмат усмешак на тварах гасцей.

Пажаданні даўгалецця, натхнення і поспехаў у творчасці выказалі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі на чале з Дзмітрыем Радзівончыкам. Госці і шматлікія калегі чыталі вершы, прысвечаныя Мікалаю Пятровічу, а ў якасці падарунка гучала музыка і спевы.