Стогадовы юбіляр беларускай публіцыстыкі

Свой векавы юбілей адзначае “Беларуская думка” – грамадска-палітычны і навукова-папулярны часопіс Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Гэта ўнікальны праект, які назаўсёды запісаў у летапіс гісторыі знакамітыя постаці нашай краіны і па сённяшні дзень працягвае распаўсюджваць інфармацыю з глыбокім аналізам матэрыялаў, цікавых кожнаму грамадзяніну. З 2007 года “Беларуская думка” з дапамогай Беларускага тэлеграфнага агенцтва атрымала неабмежаваны доступ да ўнікальных фотаархіваў і выхад на найбуйнейшую інтэрнэт-пляцоўку.

З часопісам-юбілярам можна пазнаёміцца ў сектары перыядычных выданняў па адрасе: вул. Карбышава, 17.