Падарожжа ў гісторыю Гродна

Падарожжа ў гісторыю г.Гродна XIX-XXстст. здзейснілі студэнты 1 курса  педагагічнага факультэта “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”, якія наведалі Дом Элізы Ажэшкі.

Тэматычная экскурсія была прысвечана лёсу пісьменніцы і яе цеснай сувязі з гродзенскай зямлёй. Удзельнікі даведаліся аб родных мясцінах пані Элізы ў Мількаўшчыне, трагедыі горада 1885 года, дабрачыннай дзейнасці і жанравай разнастайнасці твораў. Асаблівая ўвага падчас экскурсіі была нададзена тэме ўшанавання памяці аб знакамітай жанчыне ў г.Гродна і Гродзенскай абласной навуковай бiблiятэцы iмя Я.Ф.Карскага.

Запісацца на экскурсію на беларускай, рускай і польскай мовах можна  па тэл. 8 0152 62 36 07.