Гістарычная печа-куча ў Доме Элізы Ажэшка

Гульня PechaKucha (печа-куча) прадстаўляе сабой мастацтва кароткіх прэзентацый. Гульню прыдумалі ў Токіа і яна хутка набрала папулярнасць ў больш чым 700 гарадах розных краін свету.

Ідучы ў нагу з часам, аддзел выданняў на замежных мовах да Года гістарычнай памяці распрацаваў адукацыйна-літаратурную гульню печа-куча па тэме “Гістарычныя помнікі горада Гродна”. Удзельнікамі першай сустрэчы сталі навучэнцы 2 курса Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа. Моладзь падзялілася на каманды і прадставіла на суд гледачоў вынікі сваёй плённай працы. Спікеры жыва пачыналі распавядаць і за сем хвілін захапіць сваёй тэмай. Атрымалася цікава, дынамічна і інфарматыўна.

Супрацоўнікі аддзела падрыхтавалі тэматычну кніжную выставу, упрыгожваннем якой сталі макеты помнікаў горада Гродна.

На мерапрыемстве юнакі і дзяўчаты даведаліся пра цікавыя факты і натхніліся наведаць гродзенскія музеі і замкі. А пачнуць яны з мемарыяльных пакояў, прысвечаных памяці Э.Ажэшкі.