Сустрэчы-прэзентацыі

Знаёмства з абласной бібліятэкай і яе гісторыяй, прэзентацыя рэсурсаў, а таксама відэапрагляды, прысвечаныя Году гістарычнай памяці сістэматычна праходзяць у аддзеле выданняў на замежных мовах. Студэнты-першакурснікі з задавальненнем наведваюць бібліятэку. Пры дапамозе інфармацыйна-бібліяграфічных рэсурсаў і баз дадзеных бібліятэкі будучыя педагогі, лагапеды і філолагі мелі магчымасць скласці бібліяграфічныя спісы для навуковых прац, падабраць метадычную і навучальную літаратуру. Вялікае здзіўленне карыстальнікі атрымалі ад прагляду калекцыі незвычайных кніг на англійскай мове.

Карыстацца магчымасцямі спецыялізаванага аддзела маюць усе жыхары Гродзенскай вобласці і яе госці. Запрашаем у абласную бібліятэку за новымі ведамі і светлымі ўражаннямі.