Знаёмцеся – “77 КНІГ АБ ВАЙНЕ”
Паважаныя сябры!
Гродзенская абласная навуковая бібліятэка віншуе з Днём Перамогі. Мірнага неба і спакою вашым сем’ям, вечная памяць загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Мы пачынаем новы анлайн-праект “77 кніг аб вайне”. З Дня Перамогі і да Дня вызвалення Гродна ад немецка-фашысцкіх захопнікаў супрацоўнікі абласной бібліятэкі пазнаёмяць з найбольш, на іх погляд, яскравымі творамі, прысвечанымі падзеям 77-мі гадовай даўніны.