Памяць пра вайну ў кнізе, на экране

У рамках сацыякультурных мерапрыемстваў, прысвечаных абласной вахце памяці “Мы помнім”, у аддзеле абанемента арганізаваны кніжна-ілюстрацыйны прагляд літаратуры “Памяць пра вайну нам кніга ажывіць”. Экспазіцыя налічвае больш за 300 асобнікаў хранікальна-дакументальных выданняў і мастацкіх твораў вядомых аўтараў, якія апісваюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.).

Такія знакавыя пісьменнікі XX стагоддзя, як Шолахаў М., Сіманаў К., Гросман В., Эрэнбург І., Астаф’еў В. і многія іншыя пакінулі ў сваіх творах цікавыя франтавыя сведчанні і заклалі мноства павучальных думак, асабліва важных для выхавання сучаснай моладзі.

Раздзел выставы “Летапіс ваенных гадоў” змяшчае артыкулы з навуковых зборнікаў, ілюстрацыі, якія апавядаюць аб бітвах і пераможных паходах, аб мужнасці і стойкасці савецкіх людзей у гады вайны, іх самаахвярнай адданасці сваёй Радзіме, а таксама кнігі мемуарнага і храналагічнага зместу.

У раздзеле “Пра вайну вершамі і прозай” прадстаўлены паэтычныя і празаічныя творы пра вайну беларускіх і рускіх класікаў і сучаснікаў, чыю бесперашкодную веру ў перамогу нішто не магло зламаць.

“Франтавыя лёсы: ад салдата да маршала” – раздзел, у які ўвайшло звыш 150 гістарычна-біяграфічных кніг, выдадзеных за апошнія гады, якія распавядаюць пра ўнікальныя складаныя лёсы вядомых і невядомых постацей ваеннага часу, пра малавядомыя аспекты франтавога жыцця звычайных салдат і ўплывовых афіцэраў, пра інтэрнацыянальны характар подзвігаў, якія здзяйсняліся ў імя Перамогі.

Раздзел “Вайна ў кнігах, на экране” змяшчае мастацкую ваенную літаратуру, сюжэты якой ляглі ў аснову залатога фонду кіно. Гэта “Живыя и мёртвыя” К. Сіманава, “Спутники” В.Пановай, “Крещение” І. Акулава, “Знак беды” В.Быкаў і інш.

Літаратура з выставы даступная да чытання ў аддзеле абанемента па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.