Моладзь чытае дзецям

Сучасная моладзь вельмі адказна ставіцца да атрымання вышэйшай і сярэдняй адукацыі і стараецца выкарыстоўваць розныя сродкі для павышэння прафесіяналізму ў будучай прафесіі.

Разам са студэнтамі падагагічнага факультэта УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы” супрацоўнікі юнацкага філіяла стварылі праект “Моладзь чытае дзецям”. Амаль кожны тыдзень бібліятэкары разам з будучымі выхавальнікамі наведваюць дзіцячыя садкі г.Гродна. Практыка гучных чытанняў дапагае студэнтам наладзіць кантакт з аўдыторыяй, дае магчымасць пазнаёміцца са спецыфікай псіхалогіі дашкольнікаў, а задавальняючыя водгукі слухачоў станоўча ўплываюць на ўпэўненнасць будучых педагогаў.

Напрацягу квартала абласная бібліятэка неаднаразова наведала больш за 10 дзіцячых садкоў з кнігамі пра дабро і сяброўства (К. Ушинский “Слепая лошадь”, В. Катаев “Цветик-семицветик”, В. Осеева “Волшебное слово”, М. Пляцковский “Урок дружбы”). Выхаванцы разважалі на розныя тэмы, знаёміліся з новымі літаратурнымі героямі і цікавымі фактамі пра асаблівасці працы бібліятэкара.