Вялікай Перамозе – 77

На працягу першага майскага тыдня супрацоўнікі Гродзенскай абласной бібліятэкі правялі цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных памяці Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх:

  • літаратурна-музычная кампазіцыя “Пад салютам Перамогі”, дзе моладзь разам з пісьменнікамі Гродзеншчыны звярнуліся да твораў ваенных часоў, параўналі іх з паэзіяй і прозай сучасных аўтараў;
  • на эстафету Перамогі “Вайна вачыма маладых”, якая ладзілася сумесна з Астраханскай абласной навуковай бібліятэкай імя Н.К.Крупскай, былі запрошаны: стваральнік Музея 28-ой Чырвоназнамённай Арміі ў Гарнізонным Доме афіцэраў г. Гродна – Абабкаў Л.П., загадчык музея баявой славы “Сярэдняй школы №28 г.Гродна” Рабкаў А.С. Прысутныя мелі магчымасць даведацца пра гераічныя подзвігі 28-ой Чырвоназнамённай Арміі, пра гістарычную сувязь Гродзеншчыны і Астраханшчыны;
  • “Кніжны дэсант” адправіўся ў ДАУ “Яслі-сад №42 г. Гродна”, каб правесці ўрок памяці “Праўнукам Слаўнай Перамогі”. Дашкаляты сталі ўдзельнікамі гучных чытанняў і здзейснілі віртуальную экскурсію ў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны г. Мінска;

 

 

 

  • выязны дзень інфармацыі “Па слядах Вялікай Перамогі” для вучняў і настаўнікаў ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Гродна” пазнаёміў навучэнцаў з аўдыёзапісамі галасоў Ю.Б. Левітана, І.У. Сталіна, Г.К. Жукава, кадры ваенных кінахронік надоўга засталіся ў памяці навучэнцаў;

 

 

 

  • літаратурнае свята “Вялікай Перамозе – 77” сабрала студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, дзе разам з вучнямі Гродзенскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза былі прачытаны вершы аб вайне і разбуральных пакутах, якія ўбачыў беларускі народ;

 

 

 

  • гістарычны бібліягід для школьнікаў “Дарогамі Перамогі” пазнаёміў навучэнцаў з вуліцамі роднага горада, якія названы ў гонар ваенных, афіцэраў, партызан;

 

 

 

 

  • у межах студэнцкай акцыі “ З лампадай вечнага агню…”, сумесна з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Я.Купалы, абласная бібліятэка стала дыялогавай пляцоўкай “Культура памяці ў дыялоге пакаленняў”, дзе былі прадстаўлены навукова-даследчыя працы па вывучэнні праблем Вялікай Айчыннай вайны.

 

Знаёмцеся з гісторыяй роднага краю, дазнавайцеся больш пра слаўных герояў і назаўсёды захоўвайце памяць ваенных гадоў разам з Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я.Ф. Карскага.