Сустракаем Дзень Перамогі разам

Напярэдадні самага важнага і шчырага свята для кожнага жыхара нашай краіны – Дня Перамогі, публічныя бібліятэкі Гродзеншчыны запусцілі абласную вахту памяці “Мы помнім”. Больш за 400 сацыякультурных мерапрыемстваў пройдзе ў першую майскую дэкаду, і яны ўжо пачаліся. Чытачоў чакаюць: дні ваеннай кнігі, паэтычныя марафоны, урокі памяці і г.д.

Будуць дзейнічаць адкрытыя інтэрактыўныя пляцоўкі: “Вялікая Перамога: памятаем і ганарымся”, “Была вайна… Была Перамога”, “Памяць палаючых гадоў” і інш.

Дыялогавая пляцоўка “Культура памяти в диалоге поколений” адбудзецца на базе Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага.

Бібліятэчныя ўстановы Гродзеншчыны запрашаюць адзначыць свята разам.

Мы памятаем – Вялікай Перамозе – 77.

Сачыце за навінамі на сайтах устаноў культуры і сацыяльных сетках.