З любоўю да прыроды

З 18 па 25 красавіка дзіцячы філіял прымаў маленькіх чытачоў з ДУА “Яслі-сад №28 г. Гродна”: на працягу тыдня праходзілі бібліятэчныя ўрокі экалагічных ведаў.Кожны дзень быў прысвечаны пэўнай тэме. Дашкаляты сталі  ўдзельнікамі экалагічных чытанняў казкі пісьменніка-натураліста Віталя Біянкі “Сава”, пазнаёміліся з “Птушкай года Беларусі-2022”, а таксама з “Крылатай дружынай” жыхароў горада і літаратурных старонак, паэксперыментавалі з “Акадэміяй вясёлых навук” Мультыцэнтра “Совушка”, пабывалі на “Жабкіных пачытайках”. Маленькія госці пазнаёмілся з кніжнымі выставамі, прысвечанымі прыродзе; наведалі крэатыўную лабараторыю ЛЕГА, дзе з дапамогай тэматычных набораў канструктара ўвасаблялі асабістыя ўяўленні пра навакольны свет. Экалагічны тыдзень атрымаўся пазнавальным і займальным.

Выказваем шчырую падзяку ўсяму калектыву ДУА “Яслі-сад №28 г. Гродна” за актыўнае супрацоўніцтва і асабіста Мармыш Алене Валер’еўне і Шаўчэнка Аксане Ігараўне.