Светлая памяць людзей

21 красавіка аддзелам краязнаўства для навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа № 40” праведзена гульня-падарожжа “Памяць зямлі – памяць людзей”.

Прагляд фотаздымкаў “Гродна мінулы і сучасны”, відэароліка “Архітэктура як від мастацтва”, удзел у захапляльнай гульні, прысвечанай помнікам архітэктуры, археалогіі, гісторыі, горадабудаўніцтва, мастацтва Гродзенскай вобласці, выраб макетаў будынкаў горада і размалёўка ілюстрацый з выявамі помнікаў архітэктуры Прынёмання не толькі папоўнілі багаж ведаў дзяцей, але і далі зарад станоўчых эмоцый.