Hot winter books

Ужо мінула амаль два месяцы зімы, а наперадзе – люты – па народных прыкметах самы “люты” з-за завеяў, сцюдзёных вятроў зімовы месяц. Чым заняцца ў гэтыя тужлівыя вечары? У супрацоўнікаў аддзела абанемента ёсць адказ: накінуць на сябе цёплы плед, прыгатаваць кубак гарачага напою і прачытаць кнігу, бо зіма – лепшы час для чытання. І чароўны настрой, які ўсе так чакаюць ад зімы, якраз змогуць стварыць кнігі з выставы-прагляду “Hot winter books” ці “Гарачыя зімовыя кнігі”.

 

Экспазіцыя дэманструе падборку пераважна мастацкай літаратуры розных жанраў з казачнай зімовай атмасферай, поўнай таямніц і загадак. Займальныя гісторыі, тэматычна звязаныя з Новым годам і, у цэлым, – з зімовай парой года – абавязкова падораць яркія эмоцыі, дзякуючы добра прапісаным персанажам і нечаканым паваротам сюжэту.

 

Запрашаем усіх аматараў зімовага чытання і жадаючых падоўжыць адчуванне навагодніх свят яшчэ, як мінімум, на месяц у аддзел абанемента па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.