Для тых, хто вывучае замежныя мовы

Цыкл сустрэч-прэзентацый, накіраваных на папулярызацыю чытання,  сістэматычна праходзіць ў аддзеле выданняў на замежных мовах. Фонд аддзела налічвае кнігі больш чым на 70 мовах свету.

На гэты раз з англамоўнай калекцыяй кніг па фантастыцы прыйшлі пазнаёміцца вучні 8 класа ДУА “СШ №12 г. Гродна”. Падлеткі не толькі паглядзелі цікавыя кнігі, але з задавальненнем сталі ўдзельнікамі літаратурнага квэста. Каманды вучняў адказвалі на пытанні, рашалі рэбусы, перакладалі назвы кніг. Усе заданні трэба было выканаць на iPad, што, як заўсёды, выклікала вялікую зацікаўленасць. А капітаны дабавілі балы сваім камандам, удзельнічаючы ў складанай віктарыне. Вынікам мерапрыемства сталі пазітыўныя эмоцыі, гонар за свае веды па англійскай мове і абяцанне вярнуцца за новымі кнігамі і ўражаннямі.

Запрашаем на інтэрактыўныя праграмы ў аддзел выданняў на замежных мовах (вул. Э. Ажэшкі, 17).

Запіс па тэл.: 8 0 152 62 36 07.