“Прастора дзіцячага чытання і творчасці”: знаёмства з бібліятэкай

22 студзеня  дзіцячы філіял абласной навуковай бібліятэкі  наведалі першакласнікі з сярэдняй школы №35. Знаёмства з сучаснай дзіцячай бібліятэкай пачалося з экскурсіі “Дом, дзе жывуць кнігі”: Маленькія госці зазірнулі ў аддзелы абанемента, чытальнай залы і нават кнігасховішча. Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі аб правілах абыходжання з кнігамі і абавязках чытачоў. Дзеці праз медыяпадарожжа пабывалі ў незвычайных бібліятэках свету.

Юныя чытачы з захапленнем знаёміліся з цудоўнымі дзіцячымі кнігамі: энцыклапедычнымі выданнямі, кнігамі з 3D-эфектам, тактыльнымі і інтэрактыўнымі кнігамі.

Падчас сустрэчы гасцей чакала ЛЕГА-канструяванне касмічнай устаноўкі ў лабараторыі Мультыцэнтра “Совушка”. Рабяты захапіліся гульнёй і засталіся ў лабараторыі, каб змайстраваць свае ўласныя праекты: заапаркі, фермы і, нават, цэлыя гарады.