Віртуальна вандруем па вуліцах Гродна

22 студзеня салдаты вайсковай часткі 2141 г. Гродна наведалі абласную бібліятэку, супрацоўнікі якой правялі віртуальнае падарожжа па старажытным горадзе Гродна. Бібліятэкары пазнаёмілі ваеннаслужачых з гісторыяй аднаго з самых прыгожых гарадоў Беларусі, архітэктурнымі збудаваннямі, а таксама з кнігамі, прысвечанымі абласному цэнтру.