Адкрыццё выставы да Года гістарычнай памяці

2022 год аб’яўлен Годам гістарычнай памяці. Менавіта таму абласная бібліятэка пачынае гэты год з адкрыцця новага выставачнага праекта “Гістарычная памяць – светлая будучыня”.

На экспазіцыі прадстаўлены звыш 170 ілюстраваных выданняў на рускай і беларускай мовах, якія змяшчаюць інфармацыю аб Беларусі: гістарычны лёс і каларыт беларускай культуры, пантэон нацыянальных герояў і знакавых постацяў, дасягненні ў розных сферах жыцця краіны. Амаль кожную кнігу, якая вас зацікавіць, можна ўзяць да дому.

Жадаючых паглыбляць свае веды пра культуру і гісторыю Рэспублікі Беларусь запрашаем у абласную навуковую бібліятэку па адрасе: вул. Карбышава, 17, другі паверх. Будзем рады бачыць вас!