Абмеркаванне праекта Канстытуцыі

18 студзеня 2022 года ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага прайшла сустрэча па абмеркаванні праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Удзел прымалі намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Пранюк Віктар Францавіч, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Клімовіч Алена Віктараўна, прадстаўнікі абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, дашкольных устаноў  і супрацоўнікі абласной бібліятэкі.

Падчас канструктыўнага дыялогу прысутныя выказалі свае думкі аб значнасці прымаемых змяненняў у галоўным дакуменце краіны.