Брэйн-рынг “Прававы лабірынт”

17 студзеня ў аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы прайшоў брэйн-рынг “Прававы лабірынт”. Удзельнікамі мерапрыемства былі  навучэнцы Гродзенскага прафесійна-тэхнічнага каледжа камунальнай гаспадаркі. Павышэнне ўзроўню прававой асветы, інфармаванне аб нормах заканадаўства Беларусі, папулярызацыя здаровага ладу жыцця і прафілактыка правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі — асноўныя задачы, якія выканалі пад час мерапрыемства.