На магістралях вершатворчасці Максіма Багдановіча

У кожнага народа ёсць імёны, па якіх мяркуюць пра яго ўнёсак у сусветную скарбонку ведаў, мастацтва ці прыгожага пісьменства. У гэтых імёнах – гонар і веліч нацыі. Імя самага маладога беларускага класіка Максіма Багдановіча назаўсёды ўпісана ў гісторыю сусветнай літаратуры. Яго яркае жыццё заўсёды ў цэнтры ўвагі даследчыкаў з розных устаноў навукі, культуры і адукацыі не толькі Беларусі, але і суседніх краін.

Абанементны аддзел прапануе відэаагляд да 130-гадовага юбілею з дня нараджэння Максіма Багдановіча, у якім прадстаўлена інфармацыя аб жыцці і творчасці беларускага пісьменніка.

Значную частку відэароліка складаюць працы даследчыкаў творчасці М.Багдановіча, выдадзеныя ў апошнія гады, якія захоўваюцца ў фондзе абласной бібліятэкі.

Прыемнага прагляду!