Адкрыццё выставы “Кнігі, якія ведаюць УСЁ!”

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага працягвае знаёмства са сваім кніжным багаццем.

Новая экспазіцыя “Кнігі, якія ведаюць УСЁ!” знаёміць з самымі пазнавальнымі і змястоўнымі выданнямі.

На выставе прадстаўлена звыш 200 энцыклапедычных выданняў на рускай і беларускай мовах па розных тэмах: гісторыя, мастацтва, геаграфія, ваенная справа, рукадзелле, археалогія, літаратура, права, рэлігія.

З 25 лістапада запрашаем пазнаёміцца з лепшымі кнігамі абласной бібліятэкі і наведаць галоўны корпус па адрасе: вул. Карбышава, 17!

Даведкі па тэлефоне: 71-89-45, 71-89-41, 71-89-42.