Літаратурна-музычная кампазіцыя “Гэта мой горад…”

Вандруючы па Гродна, можна дакрануцца да мінулага, адчуць яго водар, пры гэтым заўважыць, што горад адначасова і вельмі сучасны.

3 лістапада вучні ДУА “Гімназія №1 імя акадэміка Я.Ф.Карскага г. Гродна” наведалі сектар бібліятэчнага абслугоўвання ўніверсальнай чытальнай залы  каб даведацца больш пра гісторыю роднага горада.

Навучэнцы здзейснілі віртуальнае падарожжа па старонках старажытных легенд і паданняў горада, успомнілі закамітых асоб Гродзеншчыны, прынялі ўдзел у віктарыне. У канцы мерапрыемства ўсе разам праспявалі песню пра любімы Гродна.