#Гродзеншчына_чытаючая запрашае!

Як зрабіць прыгожы фотаздымак? Прапануем такі рэцэпт: дробку шчырых эмоцый, лыжку любімага занятку (спадзяёмся, што гэта чытанне) і шмат-шмат крэатыву – вуаля, здымак гатовы!

Мы заклікаем паўдзельнічаць у чэленджы cапраўдных кнігалюбаў.

Што патрэбна для ўдзелу?

Крок 1. Зрабіць крэатыўны фотаздымак разам з кнігай.

Крок 2. Выкласці яго ў сацыяльныя сеткі з адзнакай @grodnolib і хэштэгам #Гродзеншчына_чытаючая.

Дарэчы, па выніках народнага галасавання ў сацыяльных сетках, самыя цікавыя і атмасферныя фотаздымкі мы змесцім на старонках тэматычнага календара на 2022 год «Гродзеншчына чытаючая»!