55 гадоў раману “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”

Раман выдатнага беларускага пісьменніка ХХ стагоддзя Уладзіміра Караткевіча ўваскрашае падзеі далёкага сярэднявечча. Адзін толькі радок у летапісе, які апавядае пра з’яўленне ілжэхрыста ў Гародні – і з яго вырастае гісторыя Юрася Братчыка, спярша пабітага жыццём бадзяжнага актора і махляра, а потым – народнага заступніка, змагара, філосафа. Займальны сюжэт, вобразная, перасыпаная народным гумарам мова твора – гэта якасці, якія, без сумніву, прывабяць чытача.

У гонар юбілею першага друкавання кнігі Хрыстос прызямліўся ў Гародні, супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі буктрейлер па матывах твора.

А бліжэй пазнаёміцца з творамі знакамітага пісьменніка запрашаем у Гродзенскую абласную навуковую бібліятэку імя Я. Ф. Карскага па адрасу: вул. Карбышава, 17!