Дзень народнага адзінства ў юнацкім філіяле

2021 год  абвешчаны Годам народнага адзінства. У нашай краіне побач жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, рэлігій і культур, але ўсіх нас звязвае гісторыя. Таму ў розныя часы, толькі аб’яднаўшыся ў адзіную сілу, нашы продкі маглі адстойваць свае межы, сваю тэрыторыю, сваю краіну.

З гэтай нагоды юнацкі філіял да Дня народнага адзінства, які адзначаецца 17 верасня, на працягу тыдня правёў шэраг мерапрыемстваў: “Край мой – Белая Русь”, “Запаветнымі сцежкамі Прынямоння” і слайд-гадзіны у форме дыялогу. Гэтыя сустрэчы наведалі вучні СШ №5, 8, 15, 18, 32, 37,  гімназія №10 і навучэнцы гродзенскіх каледжаў: электратэхнічнага, політэхнічнага, каледжа камунальнай гаспадаркі і каледжа эканомікі і кіравання.

На мерапремствах дзяцей у інтэрактыўнай форме знаёмілі з гісторыяй роднай краіны і абмяркоўвалі ўсе цікавыя пытанні пра мінулае нашай Радзімы. Запрашаем усіх жадаючых у юнацкі філіял даведацца больш дасканала пра месца, у якім вы жывяце!