Цікавыя факты пра Гродна

Гродна – гэта адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, ён нязменна запамінаецца кожнаму, хто ўпершыню ўступіў на цэнтральныя брукаваныя вулачкі. Давыд Гарадзенскі, Стэфан Баторый, Эліза Ажэшка… Немагчыма пералічыць усіх таленавітых, вядомых людзей, якія пакінулі свой след у гісторыі нашага горада.

Даўнейшыя замкі і някідкія хаты, прыгажосць якіх напамінае пра шматгадовую гісторыю і знакавыя падзеі, – юнацкі філіял прапануе жыхарам горада ўспомніць, чаму варта ганарыцца роднымі месцамі.