Любі і ведай свой край

У межах рэспубліканскай культурна-патрыятычнай акцыі “Беларусь – краіна адзінства”, прымеркаванай да Дня народнага адзінства, ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” запрашае ўсіх на інфармацыйны тыдзень з праглядам літаратуры “Любі і ведай свой край”.

З 14 па 17 верасня ва ўсіх аддзелах бібліятэкі вас чакае вялікая колькасць літаратуры пра мінулае Беларусі і яе сучаснасць, інтэрактыўныя гадзіны, фота і відэаматэрыялы.

Ведаць і паважаць гісторыю Радзімы – гэта абавязак кожнага з нас.