Квэст-гульня для моладзі “У адзінстве наша сіла”

11 верасня аддзелам краязнаўства абласной навуковай бібліятэкі для студэнтаў першага курса УА “Гродзенскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж бытавога абслугоўвання насельніцтва” была праведзена квэст-гульня “У адзінстве наша сіла”, прымеркаваная да Дня народнага адзінства. Удзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення горада, яго архітэктурнымі збудаваннямі і слыннымі асобамі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Гародні. З усімі заданнямі вучні справіліся, і папаўнілі свой багаж ведаў.