Запрашаем на інфармацыйны тыдзень “Любі і ведай свой край”

З 11 па 17 верасня ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага” пройдзе інфармацыйны тыдзень “Любі і ведай свой край”, прымеркаваны да Дня народнага адзінства. Падчас мерапрыемства будзе дэманстравацца кніжная выстава, на якой прадстаўлены дакументы і матэрыялы пра ўз’яднанне Заходняй Беларусі з Беларускай ССР і пра сённяшняе жыццё краіны.

Сардэчна запрашаем у галоўны корпус бібліятэкі па адрасе Карбышава, 17, 2 паверх!