“Новых вітаем сяброў”

Сардэчна запрашаем Вас 9 верасня ў 17 гадзін у ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” на прэзентацыю творчасці літаратараў Гродна і Гродзенскай вобласці, прынятых ў Саюз пісьменнікаў Беларусі ў 2021 г.

Мерапрыемства пройдзе па адрасе: вул. Карбышава, 17, 2 паверх.

Даведкі па тэлефоне:  71-89-54.