Інтэлектуальная гульня “У краіне прававых ведаў”

На сучасным этапе развіцця грамадства  прававое выхаванне моладзі становіцца прадметам дзяржаўнай палітыкі. Менавіта гэтай тэме і была прысвечана інтэлектуальная гульня “У краіне прававых ведаў”, якую падрыхтавалі супрацоўнікі аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы. На  мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы 2 курса Гродзенскага гуманітарнага каледжа. Мэта гульні — прававая асвета і фарміраванне  прававой  культуры моладзі. Падчас мерапрыемства навучэнцы змаглі не толькі праверыць свае прававыя веды, а таксама папоўніць іх.