Дзень інфармацыі “Францыск Скарына — духоўны светач Беларусі”

4 верасня да 535-годдзя з часу нараджэння Францыска Скарыны, беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, выдаўца, перакладчыка Бібліі на родную мову, быў прымеркаваны дзень інфармацыі “Францыск Скарына — духоўны светач Беларусі”, які падрыхтавалі супрацоўнікі аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы для навучэнцаў Гродзенскага гуманітарнага каледжа. Падчас мерапрыемства ішла размова пра жыццёвы шлях славутага земляка, які першым з усходніх славян выдаў кнігу друкарскім спосабам і зрабіў кніжнае слова даступным “да люду паспалітага”, гэта значыць для ўсіх. У ходзе мерапрыемства прысутныя змаглі пазнаёміцца з першым поўным факсімільным выданнем кніжнай спадчыны Францыска Скарыны, з даследаваннямі пра яго жыццё і дзейнасць, а таксама праверылі свае веды па гісторыі беларускай кнігі, адказаўшы на пытанні віктарыны.