5 верасня 2021 г. – XXVIII Дзень беларускага пісьменства

XXVIII Дзень беларускага пісьменства ў 2021 годзе будзе адзначацца ў адным з самых старэйшых гарадоў Беларусі – Капылі. Больш за 100 беларускіх майстроў слова прымуць удзел у мерапрыемстве. Сярод знакавых падзей плануецца фестываль кнігі і прэсы, цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі, запуск першай беларускай карыстальніцкай праграмы аўдыёкніг, адкрыццё “Алеі пісьменнікаў” Капыльскага раёна і помніка Цішкі Гартнага.

Усім, хто хоча атрымаць больш фактычнай інфармацыі аб месцы правядзення бліжэйшага Дня беларускага пісьменства, раім пазнаёміцца з літаратурай выставы “Асветнік. Пісьменства. Выдавецтва”, арганізаванай у абанементным аддзеле. Экспазіцыя змяшчае не толькі кнігі аб г. Капыль, але і выданні аб жыццёвым шляху, светапоглядзе і дзейнасці асветнікаў і выдаўцоў Беларусі: хрысціянскай падзвіжніцы, ігуменні манастыра Святога Спаса ў Полацку Ефрасінні Полацкай; багаслова, епіскапа і царкоўнага пісьменніка Кірылы Тураўскага; беларускага, усходнеславянскага першадрукара, культурнага дзеяча і мысліцеля-гуманіста Францыска Скарыны; заснавальніка кнігадрукавання на Расіі і Украіне Івана Фёдарава; беларускага і расійскага друкара і гравёра Пятра Мсціслаўца; прадаўжальніка справы Фр. Скарыны, друкара земляў Беларусі і Украіны Спірыдона Собаля і іншых постацяў, што ўнеслі вялікі ўклад ва ўзнікненне і распаўсюджванне беларускага асветніцтва, пісьменства і кнігадрукавання. Акрамя гэтага, на выставе можна знайсці ўласная зборы твораў беларускіх пісьменнікаў, прадстаўленыя ў розных серыях шматлікіх беларускіх выдавецтваў.

Азнаёміцца з выставай можна па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.