“Людзі на балоце” І. Мележа – кніга-юбіляр 2021 года

Іван Паўлавіч Мележ – знакаміты беларускі пісьменнік, публіцыст, драматург, літаратуразнавец.

Талент Мележа з асаблівай сілай раскрыўся ў трылогіі «Палеская хроніка». Гэта галоўны яго твор, апавяданне пра блізкі і дарагі пісьменніку родны край. Цыкл складаецца з раманаў «Людзі на балоце» (1961), «Подых навальніцы» (1964-65), «Завеі, снежань» (1976). У «Палескай хроніцы» Іван Мележ раскрыў лёс сялянства ў пераломны перыяд гісторыі, які адлюстраваў падзеі 1920-х гадоў і калектывізацыю на Палессі. Ён стварыў народную кнігу, нацыянальную эпапею. У «Палескай хроніцы» з асаблівай сілай выявілася мастацкая і грамадзянская смеласць аўтара ў асэнсаванні складаных працэсаў калектывізацыі на Палессі, жыцця беларускага народа ў 1920-30 гады, любоў да свайго народа, гуманістычная страснасць у поглядзе на чалавека, эпічны размах і шырыня гістарычнага мыслення, майстэрства валодання мастацкай дэталлю.

Па творах Івана Мележа створаны радыё- і тэлепастаноўкі, пастаўлены спектаклі на сцэнах абласных і рэспубліканскіх тэатраў, знятыя тэле- і кінафільмы. Яго раманы перакладзеныя на многія мовы свету.

Творы Івана Мележа вы можаце ўзяць у аддзелах Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага.

Яшчэ навіны: