“На мове сэрца”: творчая сустрэча, прысвечаная юбілею Людмілы Кебіч

21 ліпеня 2021 года ў 15.00 у ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” адбудзецца творчая сустрэча з Людмілай Антонаўнай Кебіч, прысвечаная юбілею цудоўнай беларускай паэтэсы, празаіка, перакладчыцы і старшыні Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Сардэчна запрашаем усіх жадаючых наведаць гэта яркае свята, павіншаваць любімую пісьменніцу, даведацца больш пра яе творчасць і жыццё, а таксама асабіста сустрэцца з гэтым вельмі таленавітым і светлым чалавекам.

Мерапрыемства пройдзе па адрасе: вул. Карбышава, 17, 2 паверх, галоўная зала.

Даведкі па тэлефоне: 71-89-41.