Купалаўскі дзень на Гродзеншчыне

7 ліпеня ўся Беларусь святкуе дзень нараджэння выдатнага беларускага паэта, драматурга і перакладчыка – Янкі Купалы.

З нагоды гэтай важнай даты сёння ва ўсіх бібліятэках Гродзеншчыны праходзіць Купалаўскі дзень. Гучаць вершы знакамітага пісьменніка, чытаюцца ўслых яго кнігі, а яшчэ можна наведаць тэматычныя выставы і аглядзець палічкі, прысвечаныя любімаму класіку.

Фотаздымкі таго, як адзначаецца святочны дзень, прылятаюць да нас з розных куткоў Гродзенскай вобласці!

Святкуйце і чытайце Янку Купалу разам з намі!