Крэатыў з прынёманскай прапіскай

Не ведаеш, што рабіць, — ідзі ў бібліятэку, раіць пісьменніца Джоан Роўлінг. Пэўна, гэтая парада тычыцца і Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага. Бо тут безліч цікавасцей, якія даспадобы розным катэгорым чытачоў: сучасна, запатрабавана, крэатыўна. Згуртавалі неабыякавае кніжнае свята «Гарадзенскі ЛітФэст», пазнавальна-забаўляльны праект «Летні Бібліясад», конкурс буктрэйлераў «Чытай! Рай! Прасоўвай!», V Шчорсаўскія чытанні… Галоўная кніжніца Прынёмання — узор актыўнасці і вынаходніцкіх ідэй, якія паспяхова рэалізоўваюцца і даюць плён.

Як гэта ўдаецца, чытайце ў інтэрв’ю газеты “Літаратура і мастацтва” з дырэктарам Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага Марынай Ігнатовіч.