Бібліявандроўка па роднай Беларусі

30 чэрвеня супрацоўнікі дзіцячага філіала наведалі сваіх маленькіх сяброў з прышкольнага лагера “Сонейка” сярэдняй школы №20, каб запрасіць на бібліявандроўку па роднай Беларусі.

Навукова-папулярныя звесткі пра прыродныя багацці Беларусі ў спалучэнні з паданнямі і легендамі пашырылі веды дзяцей па геаграфіі, біялогіі і гісторыі роднага краю падчас летніх вакацый. Па каляровай інтэрактыўнай карце дзеці разам даследавалі таямніцы бацькаўшчыны, адзначалі помнікі архітэктуры і культуры, адказваючы на пытанні віктарыны.

Медыяпадарожжа нагадала пра слаўных жыхароў Беларусі і іх дасягненні, захапіла прыгажосцю святынь, роднай мовай і непаўторнасцю жывой прыроды. Энцыклапедычныя выданні і альбомы выклікалі жаданне наведаць цікавыя, невядомыя дагэтуль куткі краіны.

LEGO-майстэрня натхніла на стварэнне архітэктурных помнікаў ─ цудоўных замкаў и палацаў. Узвядзенне Лідскага замка стала калектыўнай творчай працай юных канструктараў.

Бібліязаняткі склаліся ў цудоўны займальны ўрок, на якім дзеці разам з дарослымі вучыліся любіць і берагчы Радзіму.

Дзіцячы філіял шчыра ўдзячны Сцяпанавай Наталіі Аляксандраўне, Кудрашовай Алене Анатольеўне, Курачкінай Святлане Анатольеўне за супрацоўніцтва і асабісты ўдзел у мерапрыемствах.