“Мы адзіны любоўю да Радзімы”

16 чэрвеня ў дзіцячы філіял завіталі падлеткі з сярэдняй школы №7 на гульнёва-пазнавальную гадзіну “Мы адзіны любоўю да Радзімы”.

Гістарычныя дзеячы, архітэктурныя помнікі, адметнасці прыродных рэсурсаў беларускай зямлі, а таксама цікавосткі аб Беларусі ўразілі юных наведвальнікаў бібліятэкі. Віктарына-падарожжа па карце актывізавала веды дзяцей па гісторыі і геаграфіі Беларусі, відэаролік нагадаў аб прыгажосці роднай зямлі і заклікаў задумацца над важнасцю захавання беларускіх народных традыцый.

Яскравыя пазлы склаліся у карту тэрыторыі нашай краіны і паведамілі пра флору і фауну Беларусі, цікавыя мясціны і турыстычныя маршруты.

Кніжная выстава “Маленькім беларусам пра вялікую краіну” пазнаёміла з выданнямі пра прыроду Беларусі, нашу гістарычную спадчыну, а таксама пра гербы сталіцы і абласных цэнтраў.

Пасля пазнавальнай гутаркі рабяты адправіліся ў лабараторыю тэхнікі і робататэхнікі, каб сканструяваць LEGO-жывёлу і прывесці яе ў рух.

Яшчэ мноства розных цікавостак мае для дзяцей дзіцячы філіял. Запрашаем у госці па адрасе: вул. Савецкая, 25!