Да 180-годдзя Элізы Ажэшка

6 чэрвеня вядомая беларуская пісьменніца Эліза Ажэшка святкуе свой 180-ы дзень нараджэння!

З нагоды гэтай важнай падзеі ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” запрашае ўсіх жыхароў Гродна на культурныя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею любімай гродзенкі!

6 чэрвеня, у памятную дату, у доме-музеі Элізы Ажэшка ў 11.00, 12.00 і 13.00 можна будзе трапіць на экскурсію па мемарыяльным пакоі і даведацца мноства цікавых фактаў з гісторыі яе жыцця і творчасці.

У 14.30 адбудзецца адкрыццё выставы рэдкіх выданняў і старадаўніх побытавых рэчаў з фондаў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”, УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей” і прыватных калекцый.

У 15.00 гасцей чакае літаратурна-музычны салон “Эліза Ажэшка запрашае сяброў”, дзе можна будзе паслухаць творы, прысвечаныя юбіляру і роднаму гораду, а таксама жывую музыку.

Цікавыя мерапрыемствы пройдуць і па-за межамі дома-музея. У 14.00 у аддзеле мастацтва абласной бібліятэкі (вул. Савецкая, 25) адкрыецца экспазіцыя рэдкіх выданняў, дакументаў, фотаздымкаў і рэчаў “Элиза Ожешко и Гродно” з прыватных калекцый.

А ў 15.00 для ўсіх аматараў гісторыі Гродна і літаратуры пройдзе прагулка па горадзе “Літаратурнымі сцежкамі Гародні”. Вы адкрыеце для сябе беларускіх аўтараў у зусім іншым свеце, паглядзіце, дзе і як яны жылі, паслухаеце гісторыі з іх жыцця. Старт каля дома-музея Элізы Ажэшка.

Запрашаем усіх жадаючых адсвяткаваць юбілей вядомай гродзенкі разам з абласной бібліятэкай!