Літаратурныя сцежкі ад Элізы Ажэшка

Паважаныя сябры!

6 чэрвеня ў 15.00, у 180-гадовы юбілей вядомай беларускай пісьменніцы Элізы Ажэшка, Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага запрашае вас на незвычайнае літаратурнае падарожжа па родным горадзе!

Шмат вядомых пісьменнікаў жылі ў Гродна, любілі яго вуліцы і прыгожы Нёман, пісалі пра яго жыхароў у сваіх творах. Яны пакінулі вялікі след у нашым горадзе, а мы прапаноўваем адшукаць яго, вандруючы разам з намі!

Прайдзіцеся і вы сцежкамі знакамітых аўтараў, паслухайце цікавыя і захапляльныя гісторыі з іх жыцця і ўбачце Гродна з іншага, літаратурнага боку!

Маршрут ахоплівае амаль увесь цэнтр Гродна.

Старт – каля доміка-музея Элізы Ажэшка (вул. Ажэшка, 17).

Запісацца на вандроўку, даведацца пра кошт і задаць пытанні можна па тэлефонах: 71-89-54; +375(29)582-73-93.

Адкрыйце для сабе цудоўны літаратурны Гродна!