Маральна-этычны дыялог “Каб не забрудзіць ні душу, ні вусны”

20 мая ў юнацкім філіяле ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” адбылася маральна-этычная гутарка з вучнямі 8 класа СШ № 6 на тэму брыдкаслоўя.

Праблема нецэнзурнай лексікі ў грамадстве сёння патрабавальна і настойліва заяўляе пра сябе. Раней пачуць дзе-небудзь лаянку было выключэннем, нават надзвычайнасцю, а зараз абрыўкі брыдкіх фраз ахутваюць нас падобна цыгарэтнаму дыму. Непакоіць тое, што матам размаўляе моладзь. Звычка брыдкасловіць пагражае неакрэплым душам. Што рабіць, калі ў прысутнасці цябе хто-небудзь выказваецца нецэнзурна? Як супрацьстаяць гэтай цяжкай хваробе?

Бібліятэкары і вучні спрабавалі разам знайсці адказы на гэтыя няпростыя пытанні. Дзецям было цікава і карысна ўдзельнічаць у размове, а таксама пазнаёміцца з новымі паступленнямі кніг і перыёдыкі ў філіяле.

За добрымі і ветлівымі кнігамі чакаем вас па адрасе: вул. Ажэшка, 17.