Адкрыццё выставачнага праекта “Надпіс на кнізе”

Атрымаць кнігу, падпісаную любімым аўтарам – адна з галоўных каштоўнасцей кожнага кнігалюба. І нездарма: такое выданне нібы збліжае нас з пісьменнікам, робіць яго тэкст больш асабістым, адрасаваным непасрэдна чытачу.

У Грозенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага сабралася багатая калекцыя кніг з аўтографамі, дароўнымі надпісамі беларускіх пісьменнікаў, навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў, дзеячаў культуры і мастацтва. На сённяшні дзень яна налічвае больш за тысячу дакументаў!

Пазнаёміцца з часткай гэтага скарба вы зможаце на новым выставачным праекце “Надпіс на кнізе”.

У калекцыю ўвайшлі дароўныя надпісы беларускага класіка Аляксея Карпюка, вядомага мовазнаўцы Паўла Сцяцко, даследчыка літаратурнага жыцця Аляксея Пяткевіча, фатографа Аляксандр Ласмінскі, гісторыка Валерыя Чарапіцы, краязнаўцы Віктара Саяпіна. З вялікай удзячнасцю да сваіх чытачоў звяртаюцца: Людміла Кебіч, Дзмітрый Радзівончык, Віктар Кудлачоў, Ганна Скаржынская-Савіцкая і інш.

Запрашаем вас дакрануцца да чароўнага свету літаратуры і культуры разам з Гродзенскай абласной бібліятэкай па адрасе: вул. Карбышава, 17, 2 паверх.

Будзем рады бачыць вас!