“Шлях да зорак” клуба “Равеснік”

18 красавіка ў дзіцячым філіяле  адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Равеснік”. Падлеткам была прапанавана інфармацыйна-пазнавальная праграма “Шлях да зорак”.

Удзельнікаў клуба запрасілі ў аддзел мастацтва для знаёмства з унікальнай выставай «108 минут, изменившие мир», на якой прадстаўлена каля 750 экспанатаў: рэдкія асобнікі з прыватных калекцый, рарытэтныя прадметы і самыя сапраўдныя мадэлі ракет. З цікавасцю падлеткі ўспрынялі новую інфармацыю з гісторыі жыцця і дзейнасці вядомага лётчыка-касманаўта Юрыя Гагарына.

Агляд кніжных выданняў дзіцячага філіяла прадэманстраваў маляўнічыя ілюстрацыі, схемы і сучасныя астрафатаграфіі механізмаў працэсаў, якія адбываюцца ў космасе. Чытачы пазнаёміліся з кнігамі, прысвечанымі першым заваёўнікам космасу − жывёлам-касманаўтам, а таксама з творамі пра першы палёт Юрыя Гагарына і подзвіг першага беларускага летчыка-касманаўта Пятра Клімука.

Далёкі космас стаў больш блізкім і зразумелым дзякучы  пазнавальнай гутарцы, унікальным экспанатам і  цікавым фактам з кніжных выданняў.

Дакрануцца да касмічнага прастору праз кнігі і цудоўную выставу можна па адрасе: вул. Савецкая. 25!